Свята-Мікалаеўская царква (Дзятлавічы)
Выгляд
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
53°19′25″ пн. ш. 24°18′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дзятлавічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Ваўкавыскае |
Дата пабудовы | 1870 год |
Стан | дзейнічае |
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у Беларусі, у вёсцы Дзятлавічы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Царква пабудавана ў 1870 годзе з цэглы на месцы драўлянага храма 1774 года, адкрыта ў 1990 годзе.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць двух’ярусная званіца (васьмярык на чацвярыку), кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда. У сілуэце пануюць шацёр званіцы з макаўкай і цыбулепадобная галоўка на васьмігранным барабане над цэнтральным аб’ёмам. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў пластычных руставаных ліштвах, апяразаны аркатурным фрызам і вуглавымі пілястрамі. Арачныя прасветы званіцы завершаны кілепадобнымі ліштвамі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Мікалаеўская царква (Дзятлавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)